Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Анатоль Лябедзька пра рэфэрэндум: “У нас зьявілася ня толькі пагроза, але і дадатковы шанец”


Уладзімер Глод, Менск Старшыня АГП Анатоль Лябедзька пракамэнтаваў беларускай службе Радыё Свабода рашэньне Аляксандра Лукашэнкі абвесьціць рэфэрэндум, каб зьмяніць Канстытуцыю і застацца пры ўладзе на трэці тэрмін ці нават даўжэй.

(Лябедзька: ) “Ні рэжым, ні Лукашэнка гэтым крокам не засталі нас зьнянацку. Яшчэ два гады таму палітычныя партыі, у тым ліку і Аб''яднаная грамадзянская, стварылі палітычную кааліцыю на той выпадак, калі будзе аб''яўлены рэфэрэндум і будзе зроблена спроба ўзаконіць рашэньне аб трэцім тэрміне Аляксандра Лукашэнкі. Таму на сёньняшні дзень ёсьць сіла, якая будзе супрацьдзейнічаць гэтаму, І, я думаю, у нас зьявілася ня толькі пагроза, але і дадатковы шанец. Таму што выбары, якія адбудуцца, будуць моцна палярызаванымі, і гэта спрашчае нашу дзейнасьць. Калі раней мы думалі, які галоўны “мэсыдж” неабходны нашым выбаршчыкам. то ён цяпер будзе выглядаць так: ты – за Канстытуцыю й за тое, каб мажлівасьці любога палітыка былі абмежаваныя двума тэрмінамі ці не? Ты за гэта ці супраць? І гэта робіць выразнай і парлямэнцкую кампанію. Фактычна Лукашэнка атрымаў у кожнай акрузе адмабілізаваную каманду, якая будзе супрацьдзейнічаць фальсыфікацыі рэфэрэндуму. Так што, шанец – 50 на 50”.
XS
SM
MD
LG