Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дэкан МГИМО Кірыл Коктыш: “У Расеі няма ніякіх падставаў прызнаваць вынікі гэтага рэфэрэндуму”


RFE/RL Дэкан МГИМО (Маскоўскага дзяржаўнага інстытуту міжнародных дачыненьняў) Кірыл Коктыш пракамэнтаваў беларускай службе Радыё Свабода рашэньне Аляксандра Лукашэнкі абвесьціць рэфэрэндум, каб зьмяніць Канстытуцыю і застацца пры ўладзе на трэці тэрмін.

(Коктыш: ) “Мне здаецца, што ніякай абыякавасьці (з боку Расеі) зразумела ня будзе, гэтак як і ня будзе ніякага ўхваленьня. Адносіны паміж Беларусьсю і Расеяй ў цяперашні час надта ж складаныя, і мне здаецца, што ў Расеі няма ніякіх падставаў прызнаваць вынікі гэтага рэфэрэндуму і лічыць яго легітымным. Таму, мне здаецца, што Расея ня будзе прызнаваць вынікі рэфэрэндуму, але ж калі нават яна захоча гэта зрабіць, дык гэта будзе азначаць нематываванае ўскладненьне адносінаў Расеі з заходняй Эўропай і са Злучанымі Штатамі. Гэта быў бы надта ж вялікі кошт і ніякага рэзону плаціць гэты кошт для Расеі няма”.

(Карэспандэнт: ) “Як Вы лічыце, а як Пуцін і расейскія эліты могуць успрыняць той факт, што гэта было зробленае гэткім чынам, маўляў, у Расеі вось што робіцца, а нам тым болей патрэбная стабілізацыя?”

(Коктыш: ) “Мне здаецца, што адносна рэфэрэндуму рэакцыя Расеі будзе вельмі стрыманай, а што тычыцца параўнаньня спакойнай Беларусі і ахопленай тэрарызмам Расеі, дык на гэты конт праўдападобна будзе заява Міністэрства замежных справаў Расеі, стрыманая заява, але ніякай больш важкай рэакцыі пакуль ня будзе. Час для таго, каб Расея рэагавала жорстка – быў бы няправільны. Зараз, у Расеі надта ж вялікія праблемы ў сувязі з тэрарыстычнымі атакамі. Праблема не перастала быць актуальнай, таму рэакцыя будзе такая вось – пасярэдзіне”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG