Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Уладзімер Падгол: “Прамова была вельмі пераканаўчая на фоне тых тэрактаў, якія адбыліся ў Расеі. Момант быў абраны проста ідэальны”


RFE/RL Палітоляг Уладзімер Падгол пракамэнтаваў беларускай службе Радыё Свабода рашэньне Аляксандра Лукашэнкі абвесьціць рэфэрэндум, каб зьмяніць Канстытуцыю і далей застацца пры ўладзе на трэці тэрмін.

(Падгол: ) “Па-першае, трэба адзначыць, што Лукашэнка выступіў вельмі коратка. Па-другое, ён сам сябе прадставіў беларускаму народу, выбарцам, дыпляматам, якія тут ёсьць, у двух асноўных псыхалягічных вобразах, у двух псыхатыпах.

Першы – гэта абаронца беларускага народу, прычым абаронца ягонага жыцьця (няма тэрактаў), абаронца маёмасьці (заводы не раскрадзеныя), абаронца спакою (парадак) і абаронца пэўнага эканамічнага дабрабыту. Гэта і ёсьць першы ды асноўны вобраз – вобраз абаронцы.

Другі вобраз – гэта вобраз стваральніка, вобраз чалавека, які ўзнавіў заводы, якія “ляжалі”, які нават адкрыў у Баранавічах унівэрсытэт, які павялічыў колькасьць месцаў для навучаньня ў вышэйшай адукацыі й гэтак далей.

Такім чынам, маем два вобразы – стваральнік і абаронца. І гэта ўсё было вельмі пераканаўча на фоне тых тэрактаў, якія адбыліся ў Расеі. Момант быў абраны проста ідэальны. Вось гэта кароткае падсумаваньне таго, што зрабіў сёньня Лукашэнка ў гэтым выступе.

Таксама ён неаднаразова падкрэсьліваў, што размова ідзе не пра выбары прэзыдэнта, а пра мажлівасьць яму выбірацца.

Нарэшце, можна назваць трэці псыхалягічны вобраз – вобраз слугі народу. Неаднаразова падчас свайго выступу Лукашэнка падкрэсьліваў: Вы мне даверылі; я вам абяцаў; і вось я апраўдаў ваш давер; я выканаў свае абяцаньні”.

(Карэспандэнт: ) “Дык вы лічыце псыхалягічныя мэтады Лукашэнкі дасканалымі?”

(Падгол: ) “У дадзеным выступе практычна не было хібаў”.

Гэта быў палітоляг Уладзімер Падгол.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG