Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вінцук Вячорка: “Ці мы за працяг пабудовы абсалютнай сярэднявечнай манархіі ў цэнтры Эўропы?”


RFE/RL Вінцук Вячорка пракамэнтаваў беларускай службе Радыё Свабода рашэньне Аляксандра Лукашэнкі абвесьціць рэфэрэндум, каб далей застацца пры ўладзе.

(Вячорка: ) “Лукашэнка фактычна прызнае беспэрспэктыўнасьць створанай ім самім сыстэмы аднаасобнай улады, выносячы на рэфэрэндум пытаньне аб працягу ўласных паўнамоцтваў. А гэта значыць, што гэтая сыстэма абавязкова будзе зьмененая, калі галоўнай пэрсонай ня будзе Лукашэнка. І прапанаваны рэфэрэндум толькі зацягвае час эканамічнай стагнацыі й палітычнага бяспраўя для нашага народу.

Для дэмакратычных сілаў. якія выпрацавалі плятформу "5 крокаў да лепшага жыцьця", абвешчаны рэфэрэндум – гэта свайго роду спрашчэньне сытуацыі. Гэта магчымасьць абаперціся на дэмакратычны патэнцыял бальшыні нашага народу, якая супраць працягу паўнамоцтваў Лукашэнкі, супраць ягонага трэцяга тэрміну. Выбарчая кампанія, рэфэрэндумная кампанія становіцца гранічна яснай і палярызаванай – ці мы за нармальную дэмакратычную заможную эўрапейскую дзяржаву Беларусь, ці мы за працяг пабудовы абсалютнай сярэднявечнай манархіі ў цэнтры Эўропы”.

Гэта быў Вінцук Вячорка.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG