Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Суд над падазраванымі тэрарыстамі


ТАШКЕНТ. Сёньня перад судамі сталі яшчэ 33 падазраваных у шэрагу бомбавых і іншых нападах, якія адбыліся у горадзе Бухара у сакавіку і красавіку сёлета. У выніку нападаў загінулі 47 чалавек, пераважна самі нападнікі. Два судовых паседжаньні адбываюцца у Ташкенце, адзін – у горадзе Бухара. Падазраваныя абвінавачваюцца у тэроры і спробах скінуць урад. 15 чалавек ужо атрымалі прысуд за удзел у тых самых нападах. Міністэрства замежных справаў Узьбекістану скрытыкаваў некаторыя эўрапейскія краіны за дазвол дзейнасьці групаў, якія ва Узьбекістане вызначаныя як экстрэмісцкія.
XS
SM
MD
LG