Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Новыя закладнікі у Іраку


БАГДАД. У Іраку захопленыя супрацоўнікі італьянскай гуманітарнай арганізацыі – дзьве італьянкі і двое іракцаў. Паводле сьведкаў, узброенныя людзі уварваліся у будынак арганізацыі у цэнтры Багдаду. Адзін ірацкі супрацоўнік здолеў уцячы. Арганізацыя “Мост да Іраку” працавала у Іраку з праектамі водазабясьпячэньня і арганізацыі школаў. Ад сакавіку 2003 г. У Іраку былі захопленыя болей за 100 замежных закладнікаў.
XS
SM
MD
LG