Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Міжнародная Хэльсынская фэдэрацыя правоў чалавека асудзіла сёньняшні прысуд Валеру Леванеўскаму ды Аляксандру Васільеву


Выканаўчы дырэктар фэдэрацыі Арон Роўдз назваў судовы працэс у Горадні палітычна матываваным.

(Роўдз: ) “Гэта палітычна матываванае абвінавачваньне, і гэта ёсьць вынікам судовых дзеяньняў, на якія таксама, мажліва, паўплывала палітыка. Наша арганізацыя выступае супраць такога кшталту прысудаў. Мы лічым, што беларускія ўлады парушаюць палітычныя правы гэтых людзей. І гэта ёсьць часткай працэсу, накіраванага на перашкоды ў разьвіцьці дэмакратыі ў Беларусі”.

Міжнародная Хэльсынская фэдэрацыя адзначыла, што беларускія ўлады парушаюць права ствараць апазыцыйную партыю ды арганізоўваць страйкам.

• Леванеўскага і Васільева засудзілі да двух гадоў зьняволеньня кожнага — за абразу прэзыдэнта Лукашэнкі
XS
SM
MD
LG