Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Менская міліцыя не дазволіла мітынгу салідарнасьці з Расеяй


А 16-й гадзіне на Кастрычніцкай плошчы Менску сабралася каля сотні чалавек, галоўным чынам навучэнцы прафэсійна-тэхнічных каледжаў, якіх прывезьлі для ўдзелу ў мітынгу супраць тэрору.

Падлеткі казалі, што ім загадалі прыйсьці на плошчу выкладчыцы. Аднак у прысутнасьці журналістаў АМОН не дазволіў правесьці мітынгу, заявіўшы, што ён несанкцыянаваны. Замест гэтага міліцыянты прапанавалі сабрацца на плошчы а 21-й гадзіне ды глядзець на вялікім тэлеэкране зварот Аляксандра Лукашэнкі да нацыі. Адна з выкладчыц у адказ на гэта заявіла, што а 9-й вечара сабраць навучэнцаў ня зможа.
XS
SM
MD
LG