Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У сьвеце падзяляюць жалобу Расеі


ЛЁНДАН. Брытанскі прэм’ер Тоні Блэр сёньня выказаў сваё спачуваньне у сувязі з трагедыяй у Беслане, ён сказаў, што адчувае “жах” і “гора”, але Блэр выказаў упэўненасьць, што сьвет пераможа у вайне з тэрорам. Многія краіны усяго сьвету ушанавалі памяць ахвяраў Беслану. У Страсбуры, на знак жалобы былі прыспушчаны сьцягі Расеі і 44 краінаў. Хвілінай маўчаньня ушанавалі памяць ахвяраў у парлямантах, на працоўных месцах і канфэрэнцыях ва усім сьвеце.У ліку краінаў, якія даслалі дапамогу у Паўночную Асэтыю, ЗША, Францыя і Аўстрыя, многія яшчэ краіны паабяцалі даслаць дапамогу.
XS
SM
MD
LG