Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вярхоўны суд Беларусі палічыў правамоцным папярэджаньне, вынесенае Партыі камуністаў беларускай Міністэрствам юстыцыі


Уладзімер Глод, Менск Суд пагадзіўся зь міністэрскімі чыноўнікамі, якія прыйшлі да высновы, што партыя ўдзельнічае ў незарэгістраванай кааліцыі “Пяцёрка плюс” і заклікала людзей браць удзел у несанкцыянаваным пікеце салідарнасьці з газэтай “Народная воля”.

Кіраўніцтва партыі спрабавала даказаць, што гэтае папярэджаньне неабгрунтаванае, паколькі ПКБ не прымала рашэньняў ні аб уваходзе ў кааліцыю, ні аб удзеле ў акцыі. Вярхоўны суд не прызнаў гэтых аргумэнтаў слушнымі. Лідэр ПКБ Сяргей Калякін лічыць, што гэта толькі пачатак наступу на апазыцыйныя палітычныя партыі:

(Калякін: ) “Я разумею, навошта гэта зроблена. Наступным крокам будзе атака на партыі, аб забароне партыяў за тое, што яны стварылі, з пункту гледжаньня суду, незаконную кааліцыю”.

Раней аналягічныя пазовы да Мінюсту падавалі яшчэ тры партыі — БНФ, Аб’яднаная грамадзянская і Беларуская сацыял-дэмакратычная грамада. Ва ўсіх выпадках Вярхоўны суд стаў на бок Міністэрства юстыцыі.
XS
SM
MD
LG