Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Перадвыбарчая кампанія у Афганістане


КАБУЛ. У Афганістане пачалася афіцыйная перадвыбарчая кампанія. На пасаду прэзыдэнта – 18 кандыдатаў, у іх ліку цяперашні прэзыдэнт Хамід Карзай. Выбары заплянаваныя на 9 кастрычніка. Раней ААН і кіраўнік Афганістану папярэдзілі пра пагрозу зрыву выбараў. Праваахоўнікі паведамляюць, што у розных рэгіёнах краіны мясцовыя вайсковыя кіраўнікі запалохваюць выбаршчыкаў і кандыдатаў. Некаторыя палітычныя партыі ня маюць магчымасьці адкрыта выказваць свае пагляды, з-за пагрозы рэпрэсыяў. Мінулае начы у паўдзённай правінцыі Забул у сутыкненьнях паміж амэрыканска-афганскімі войскамі і падазраванымі ваяўнікамі Талібану загінулі адзін афганскі жаўнер і шасьцёра ваяўнікоў.
XS
SM
MD
LG