Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін: расьследваньне трагедыі у Беслане будзе унутраным


МАСКВА. Сёньня у Маскве – шматтысячная дэманстрацыя пратэсту супроць тэрору, якая мае завершыць двухдзённую жалобу па ахвярах у Беслане. У выніку тэрарыстычнага нападу на школу у Паўночнай Асэтыі і яе штурму на мінулым тыдні загінулі, паводле афіцыйных зьвестак, 338 чалавек. Школу з болей за 1000 закладнікаў, большасьць – дзецьмі, захопнікі утрымлівалі ад 1 да 3 верасьня, патрабуючы незалежнасьці Чачэніі. Прэзыдэнт Расеі Уладзімер Пуцін заявіў, што будзе праводзіцца толькі унутранае расьследваньне, вынікі якога не будуць абвешчацца публічна. Прадстаўнікі краінаў НАТО і Расеі сёньня маюць сустрэцца у Брусэлі дзеля абмяркаваньня тэракту у Паўночнай Асэтыі.
XS
SM
MD
LG