Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Валер Леванеўскі плянаваў вылучыцца кандыдатам у прэзыдэнты Беларусі


Алег Грузьдзіловіч, Менск Гарадзенскаму прадпрымальніку Валеру Леванеўскаму 41 год. У апазыцыйным руху ён ужо больш за чатыры гады, ачольвае агульнанацыянальны страйкам прадпрымальнікаў і ўваходзіць у каардынацыйны камітэт Эўрапейскай кааліцыі “Свабодная Беларусь”.

Падчас прэзыдэнцкіх выбараў 2001 году не сабраў неабходнай колькасьці подпісаў для вылучэньня кандыдатам, аднак не выключае ўдзелу ў наступных прэзыдэнцкіх выбарах. За ўдзел у шматлікіх акцыях пратэсту Валер Леванеўскі амаль паўгоду адседзеў у сьледчых ізалятарах Горадні й Менску. Быў адным з арганізатараў шматтысячнага мітынгу прадпрымальнікаў у Горадні 1 траўня, на якім прадпрымальнікі пратэставалі супраць ціску ўладаў і вылучылі шэраг палітычных патрабаваньняў, у тым ліку аб адстаўцы Аляксандра Лукашэнкі.

Валер Леванеўскі мае трох сыноў і дачку. Старэйшага сына Леванеўскага таксама затрымлівала міліцыя за апазыцыйную дзейнасьць.

Аляксандру Васільеву 58 гадоў. Да таго, як заняцца прадпрымальніцтвам, служыў у войску, мае званьне падпалкоўніка. Далучыўся да прадпрымальніцкага руху пасьля ціску ўладаў на гандляроў гарадзенскага рынку. Быў абраны намесьнікам старшыні агульнанацыянальнага страйкаму прадпрымальнікаў. Абвесьціў пра намер змагацца за мандат дэпутата парлямэнта Беларусі. Ініцыятыўная група Аляксандра Васільева сабрала неабходную колькасьць подпісаў выбаршчыкаў за ягонае вылучэньне. На судзе Аляксандар Васільеў заявіў, што крымінальны перасьлед супраць яго вядзецца, каб перашкодзіць абраньню ў парлямэнт. У Аляксандра Васільева трое дзяцей.

• Леванеўскага і Васільева засудзілі да двух гадоў зьняволеньня кожнага — за абразу прэзыдэнта Лукашэнкі
XS
SM
MD
LG