Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Сёньня а 21:00 Лукашэнка выступіць з тэлевізійным зваротам да нацыі


RFE/RL Прэсавая сакратарка прэзыдэнта Беларусі Натальля Пяткевіч заявіла ў гутарцы з карэспандэнтам Радыё Свабода, што ня мае інфармацыі пра тое, што Аляксандр Лукашэнка пад час сёньняшняга вечаровага выступу абвесьціць аб рэфэрэндуме. Паводле яе словаў, тэмай звароту Лукашэнкі да беларускага народа будзе акт тэрарызму ў Бэслане.

Сёньня Аляксандар Лукашэнка а 21-й гадзіне паводле менскага часу выступіць са зваротам да беларускага народу. Выступ будзе трансьлявацца па каналах беларускага тэлебачаньня.

Адразу пасьля выступу на хвалях “Свабоды” – аналіз звароту Лукашэнкі з удзелам экспэртаў і палітыкаў. Прэсавая сакратарка Лукашэнкі заяўляе, што тэмай звароту будзе не рэфэрэндум, а акт тэрарызму ў Бэслане.

Тым часам, навіны з Горадні: Да двух гадоў турмы (ня “хіміі”) асуджаныя ў Гародні Валер Леванеўскі й Аляксандар Васільеў за “абразу” Аляксандра Лукашэнкі. Падрабязнасьці сёньня пазьней – у рэпартажах карэспандэнтаў беларускай службы Радыё Свабода.

Гл. таксама • Леванеўскага і Васільева засудзілі да двух гадоў зьняволеньня кожнага — за абразу прэзыдэнта Лукашэнкі • Якой будзе тэма звароту Аляксандра Лукашэнкі да нацыі?
XS
SM
MD
LG