Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Біл Клінтан добра перанёс 5-гадзінную апэрацыю на сэрца


Былы прэзыдэнт ЗША Біл Клінтан у панядзелак пасьпяхова перанёс апэрацыю аорта-каранарнага шунтаваньня ў шпіталі Нью-Ёрку. Апэрацыя, праведзеная дырэктарам кардыёхірургічнага аддзяленьня доктарам Крэйгам Сьмітам, заняла пяць гадзінаў. Сэнатарка Гілары Родгэм Клінтан заявіла пасьля апэрацыі: "І Чэлсі, і я дзякуем Богу і неверагоднаму прафэсіяналізму мэдыкаў у гэтым ньюёркскім шпіталі за тое, што яны так добра клапоцяцца пра майго мужа".
XS
SM
MD
LG