Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Бойка за мандаты пачалася, ёсьць пацярпелыя”


Падрыхтаваў Севярын Квяткоўскі, Менск Агляд сьвежых нумароў беларускіх газэтаў

Сёньняшні “Віцебскі кур’ер” шмат увагі надае сацыяльным і культурніцкім праблемам: тут і расповед пра абрушэньне даху ў доме шматдзетнай цыганскай сям’і, і пра скарачэньне на прадпрыемствах, і пра зьяўленьне новых аб’ектаў вольнага часу. А таксама пра новую мастацкую выставу ў Віцебску пад назвай “Кветкавы блюз” і падрыхтоўку да пятнаццатага фэстывалю “Рок-кола”, якое традыцыйна ладзіцца ў Наваполацку. “Віцебскі кур’ер” анансуе чарговае Скарынаўскае сьвята кнігі, якое зладзяць у Віцебску 12 верасьня і распавядае чаму ў Воршы не адбылася выстава мастацкай суполкі “Пагоня”, якая меркавалася да 490-годзьдзя Аршанскай бітвы. Вядома, газэта ня можа абыйсьці выбарчую тэму. “Бойка за мандаты пачалася, ёсьць пацярпелыя” – завецца артыкул, дзе распавядаецца пра аршанца Ўладзімера Маслова, які цьвердзіць, што ягонай ініцыятыўнай групе чыняць перашкоды. Падрабязнасьці – у сьвежым выпуску “Віцебскага Кур’ера”.

“Беларуская Дзелавая Газэта” на першую паласу выносіць артыкул пра кантроль дзяржавы над прыватнымі фінансамі. Праз восем дзён як Нацбанк, гэтак усе камэрцыйныя банкі мусяць даваць Камітэту дзяржаўнага кантролю поўную інфармацыю пра стан рахункаў сваіх кліентаў. Чыноўнікі тлумачаць свае дзеяньні жаданьне супрацьстаяць адмываньню грошай. У той жа час адмыслоўцы гавораць пра парушэньне камэрцыйнай таямніцы. Сьвежы выпуск “БДГ” адсочвае дынаміку закрыцьця дэмакратычна арыентаваных арганізацыяў, а таксама аналізуе прэтэндэнтаў на дэпутацкія мандаты, якія цяпер складаюць каля тысячы. У “БДГ” можна прычытаць пра палітінфармацыйныя пяціхвілінкі, якія ўведзеныя ад 1 верасьня ў беларускіх ВНУ. А яшчэ пра экспэрымэнт у Берасьці, які плянуюць распаўсюдзіць на ўсю краіну. Справа ў тым, што ўладальнікам летніх кавярняў прапануюць замяніць лёгкую плястыкавую мэблю на драўляную, ці мэталічную Для прадпрымальнікаў гэта азначае згубу грошай і месца для захаваньня мэблі. Праўда, карэспандэнт “БДГ” цешыцца, што экспэрымэнт пачалі пад заканчэньне летняга сэзону.

“Ня дулі вераб’ям круціць” – назвала свой артыкул карэспандэнтка “БДГ” Марына Загорская. Артыкул анансуе Першы нацыянальны чэмпіянат па спартовай арніталёгіі, які стартуе 11 верасьня. Перамагчы мае група, якая цягам вызначанага часу знойдзе, пазнае і апіша больш відаў дзікіх птушак.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG