Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Аўганістане афіцыйны пачатак перадвыбарчай кампаніі


КАБУЛ. Сёньня ў Аўганістане афіцыйна пачынаецца перадвыбарчая кампанія. У прэзыдэнцкіх выбарах, што адбудуцца 9 кастрычніка возьмуць удзел 18 кандыдатаў, сярод якіх і цяперашні аўганскі лідэр Хамід Карзай. У выбарах возьмуць удзел каля 10,5 мільёнаў аўганцаў. Галоўныя тэмы, вакол якіх ідзе гаворка ў часе кампаніі, гэта адбудова гаспадаркі, дрэнная сытуацыя што да бясьпекі ў краіне і беднасьць большасьці насельніцтва.
XS
SM
MD
LG