Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зацятыя баі ў Фалуджы


ФАЛУДЖА. ІРАК. У раёне ірацкага гораду Эль-Фалуджа працягваюцца зацятыя баі. Амэрыканскае войска атакуе ірацкіх паўстанцаў. Учора восем ірацкіх вайскоўцаў і трое жаўнераў ірацкай гвардыі загінулі ў выніку выбуху недалёка ад Эль-Фалуджы – замінаваны аўтамабіль выбухнуў, калі яго мінала вайсковая аўтакалёна. Ад пачатку вайны ў Іраку загінулі 985 амэрыканскіх жаўнераў.
XS
SM
MD
LG