Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Францускія журналісты-закладнікі: новыя патрабаваньні захопнікаў


ДУБАІ. Групоўка, якая трымае у закладніках у Іраку двух францускіх журналістаў, патрабуе ад Францыі цягам 48 гадзінаў выплаціць 5 мільёнаў даляраў у якасьці выкупу. Ад Францыі таксама патрабуецца перамір’е з лідарам аль-Каеды Усамы бін Ладэнам і адмова ад ўсякага вайсковага і камэрцыйнага супрацоўніцтва з цяперашнім Іраку. Сёньня вызваленыя пяцёра закладнікаў у Іраку. У ліку вызваленых закладнікаў -- турэцкі кіроўца. Яго вызвалілі пасьля таго, як кампанія, у якой ён працаваў, спыніла працу у Іраку. Таксама вызваленыя трое ярданцаў і адзін самаліец.
XS
SM
MD
LG