Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Міліцыянты разагналі крышнаітаў на заводзе "Амкадор"


Сёньня ў кавярні заводу “Амкадор” на менскай вуліцы Гікалы сабраліся некалькі дзясяткаў крышнаітаў, каб адзначыць сваё сьвята й раздаць традыцыйныя пачастункі мінакам. Аднак супрацоўнікі Савецкага РАУС запатрабавалі ад іх разысьціся. Разам зь міліцыянтамі былі людзі ў цывільным, якія адмовіліся паказаць дакумэнты. Сябры крышнаіцкай суполкі падпарадкаваліся міліцыі, якая пагражала затрымаць іх з прычыны адсутнасьці дазволу Менскага гарвыканкаму на правядзеньне сходу. Цяпер крышнаіты зьбіраюцца падаць у пракуратуру скаргу на дзеяньні міліцыянтаў.
XS
SM
MD
LG