Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Іраку у выніку рэйду затрыманыя 500 падазраваных ваяўнікоў


БАГДАД. У ірацкіх гарадах Лаціфія і Кіркук пасьля двухдзённай вялікай апэрацыі затрыманыя болей за 500 чалавек, якія падазраюцца у далучнасьці да ваяўнікоў. Выяўленыя вялікія склады зброі. Рэйды праводзілі ірацкія войскі і паліцыя пры падтрымцы войскаў ЗША. Як найменей сямёра вайскоўцаў ЗША і трое ірацкіх вайскоўцаў загінулі у выніку выбуху у перадмесьці гораду Эль-Фалуджа у Іраку. Выбух адбыўся у часе руху амэрыканскай вайсковай аўтакалёны. На поўначы Іраку адбыўся пажар на нафтаправодзе. Пажар спынены за паўтары гадзіны.
XS
SM
MD
LG