Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Максім Мірны на U.S. Open


Беларускі тэнісіст Максім Мірны працягвае выступленьне на Адкрытым чэмпіянаце ЗША ў парным і зьмяшаным разрадах. У адзіночцы ў першым раўндзе Максім Мірны прайграў чэху Міхалу Табару (4:6,6:3,4:6,4:6) і выбыў з барацьбы. У парным разрадзе Максім Мірны выступае са сваім старым партнэрам індусам Махешам Бхупаці. У першым коле яны на тайбрэйку перамаглі аргентынцаў Марціна Гарсію і Сэбасьцяна Прыето (4:6,6:4,7:6(7:3)), а ў другім коле атрымалі тэхнічную перамогу, паколькі іхныя супернікі - пара Райнэр Шутлер (Нямеччына) і Міхаіл Южны (Расея) - не зьявіліся на корт. У зьмяшаным разрадзе Максім Мірны выступае з самай маладой пераможцай Уімблдону, расейкай зоркай Марыяй Шарапавай. У першым коле яны перамаглі супраць ізраільцянаў Эндзі Рэма і Анны Смажновай-Пістолесі, а ў другім коле перамаглі знакамітую пару зь Зімбабвэ Кару й Вэйна Блэк, якія былі пасеяныя пад другім нумарам.
XS
SM
MD
LG