Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Працяг перамоваў паміж Індыяй і Пакістанам


НЬЮ-ДЭЛІ. Ў сталіцы Індыі сёньня пачынаецца другі раўнд двухбаковых мірных перамоваў. Пасьля першага раўнду перамоваў у сталіцы Індыі міністры замежных справаў дзьвюх краінаў падпісалі сумесную заяву, у якой назвалі перамовы канструктыўнымі. Перамовы засяроджваюцца на стварэньні гарантыяў міру й бясьпекі ў спрэчным рэгіёне Кашмір, змаганьня з тэрарызмам, транзытам наркотыкаў, а таксама – паляпшэньні эканамічных дачыненьняў. Ініцыятарамі дыялёгу паміж дзьвюма краінамі раней выступілі прэм’ер-міністар Індыі і прэзыдэнт Пакістану.
XS
SM
MD
LG