Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Індыя й Пакістан гатовыя весьці двухбаковыя перамовы


НЬЮ-ДЭЛІ. Індыя й Пакістан сёньня заявілі аб сваёй гатовасьці весьці двухбаковыя мірныя перамовы. Пасьля перамоваў у сталіцы Індыі міністры замежных справаў дзьвюх краінаў падпісалі сумесную заяву, у якой назвалі перамовы канструктыўнымі. Сустрэча будзе працягнутая ўва аўторак. Перамовы засяроджваюцца на стварэньні гарантыяў міру й бясьпекі ў спрэчным рэгіёне Кашмір, змаганьня з тэрарызмам, транзытам наркотыкаў, а таксама – паляпшэньні эканамічных дачыненьняў. Ініцыятарамі дыялёгу паміж дзьвюма краінамі раней выступілі прэм’ер-міністар Індыі Атал Бэхары Ваджпаі і прэзыдэнт Пакістану Пэрвэз Мушараф.
XS
SM
MD
LG