Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Рамана Продзі абараняе міністра замежных справаў Галяндыі


РЫМ. Кіраўнік Эўракамісіі Рамана Продзі сёньня выступіў у абарону супярэчлівай заявы міністра замежных справаў Галяндыі, які запатрабаваў ад Расеі тлумачэньняў што да сытуацыі з захопам закладнікаў у паўночна-асэтынскім горадзе Бэслан. Рамана Продзі заявіў, што зварот міністра быў легітымным і звычайным для стасункаў сяброўскіх краінаў. Ён адзначыў, што ўсе дзяржавы мусяць працаваць разам, каб запабегчы такім трагедыям у будучым, і таму неабходны абмен інфармацыяй. Расейскае міністэрства замежных справаў назвала зварот міністра замежных справаў Галяндыі глыбока абразьлівым.
XS
SM
MD
LG