Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Былы кіраўнік МУС Макэдоніі застанецца ў турме


ЗАГРЭБ. Суд у Харватыі працягнуў на месяц тэрмін утрыманьня ў пастарунку былога міністар ўнутраных справаў Макэдоніі Любэ Баскоўскага. Ён абвінавачваецца ў далучнасьці да забойства сямі імігрантаў з Азіі. Паводле сьледзтва, Баскоўскі і яшчэ некалькі афіцэраў макэдонскай паліцыі інсцэнізавалі напад ісламскіх ваяўнікоў, выкарыстаўшы ў імігрантаў з Індыі і Пакістану. Баскоўскага арыштавалі напрыканцы жніўня ў Харватыі, куды ён уцёк з Макэдоніі.
XS
SM
MD
LG