Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

З Латвіі дэпартаваны А.Казакоў


РЫГА. Латыскія улады сёньня раніцай дэпартавалі з краіны аднога з арганізатараў “Кангрэсу расейскіх абшчынаў Латвіі” Аляксандра Казакова, актывіста штабу абароны расейскіх школаў, памочніка дэпутата Дзяржаўнай Думы Расеі Дзьмітрыя Рагозіна. Рашэньне прынятае з увагі на адсутнасьць юрыдычных падставаў на знаходжаньне А.Казакова у Латвіі, а таксама таму, што яго дзейнасьць накіроўвалася на абвастрэньне сытуацыі у грамадзтве і стварала пагрозу парадку і бясьпекі у Латвіі, паводле афіцыйнага тлумачэньня. Казакоў вядомы рэзкай крытыкай латыскіх уладаў адносна палітыкі адукацыі нацыянальных меншасьцяў.
XS
SM
MD
LG