Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пётр Краўчанка: “Падрыхтаваныя адпаведныя дакумэнты аб правядзеньні рэфэрэндуму ў Рэспубліцы Беларусь”


Ул. інф. Як паведаміў нашаму радыё Пётр Краўчанка, у панядзелак 6 верасьня можа быць афіцыйна абвешчана аб даце правядзеньня рэфэрэндуму наконт трэцяга прэзыдэнцкага тэрміну Аляксандра Лукашэнкі.

(Краўчанка: ) “Літаральна некалькі гадзінаў таму назад я даведаўся па сваіх асабістых крыніцах, што падрыхтаваныя адпаведныя дакумэнты аб правядзеньні рэфэрэндуму ў Рэспубліцы Беларусь. Рэфэрэндум, як вы добра разумееце, датычыцца трэцяга тэрміну прэзыдэнцтва ў нашай краіне. Мы ўсе добра ведаем, што гэта як быццам чакалася, але вось толькі сёньня стала ведама, што гэта хутчэй за ўсё адбудзецца 6 верасьня. Магчыма, гэта адбудзецца ня ў гэты дзень, але можа крышку пазьней”.

(Вядучы: ) “Спадар Краўчанка, ці вы ня думаеце, што такім чынам можа быць наўмысна дапушчаная своеасаблівая ўцечка інфармацыі?”

(Краўчанка: ) “Я не выключаю такой магчымасьці, але ўсё-ткі крыніца дастаткова сур’ёзная. Крыніца зьвязаная з тымі коламі, якія знаходзяцца непасрэдна блізка ад Лукашэнкі. У гэтай сувязі, карыстаючыся дадзенай нагодай, я лічу неабходным зьвярнуцца да ўсіх сьвядомых палітыкаў Беларусі, прадстаўнікоў нашай творчай, інжынэрна-тэхнічнай інтэлігенцыі: аб’яднаць свае намаганьні з мэтай не дапусьціць правядзеньня гэтага рэфэрэндуму”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG