Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

17 забітых у Кіркуку


КІРКУК. Як найменей 17 чалавек былі забітыя і болей за 20 параненыя сёньня у выніку бомбавага нападу на поўначы Іраку. Бомба была у аўтамабілі, напад зьдзейсьніў самагубца. Бомба выбухнула перад паліцэйскай акадэміяй у паўдзённа-заходнім раёне гораду Кіркук на поўначы Іраку. Раней амэрыканскія і ірацкія войскі на поўначы Іраку праводзілі апэрацыю супроць падазраваных ваяўнікоў, у выніку нападу былі забітыя як найменей двое ваяўнікоў. У навакольлі гораду Таль-Афар, каля 50 км. на захад ад гораду Масул, адбываліся цяжкія баі з удзелам авіяцыі.
XS
SM
MD
LG