Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея абураная заявай Эўразьвязу


МАСКВА. Расея заявіла сёньня, што абураная заявай Эўрапейскага Зьвязу з прозьбай патлумачыць, як магла адбыцца трагедыя у Беслане. Міністар замежных справаў Расеі Сяргей Іваноў назваў заяву Эўразьвязу “блюзьнерскай”, і падкрэсьліў, што “выратаваньне дзяцей было галоўным прыярытэтам”. Учора, у заяве ад прэзыдэнта Эўразьвязу, міністра замежных справаў Нідэрляндаў Бэрнарда Бота, было выказанае глыбокае спачуваньне з нагоды сьмерцяў у Беслане. Аднак, Бэрнард Бот, папрасіў Расею патлумачыць, “якім чынам такая трагедыя магла здарыцца”.
XS
SM
MD
LG