Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ці адменіць Менскі гарадзкі суд рашэньне аб пакараньні Аксаны Новікавай двума гадамі зьняволеньня?


Любоў Лунёва, Менск 9 ліпеня Аксану Новікаву пакаралі двума гадамі абмежаваньня волі за паклёп на прэзыдэнта. Нагодаю сталі ўлёткі, зробленыя на ўзор міліцэйскіх абвестак пра вышук небясьпечнага злачынцы. Пад фотаздымкам Аляксандра Лукашэнкі быў надрукаваны пералік крымінальных артыкулаў, якія, на думку аўтараў, ён парушыў.

Летась, 4 красавіка, Аксану Новікаву за распаўсюд аналягічных улётак пакаралі на два гады пазбаўленьня волі. Суд улічыў, што Аксана адна выхоўвае маленькае дзіця і даў адтэрміноўку для выкананьня прысуду.

Паколькі Аксана Новікава цяжарная, яе нельга караць абмежаваньнем волі. Гарадзкі суд мусіць днямі адмяніць рашэньне раённага суду і прызначыць новы разгляд справы, альбо зьмяніць меру пакараньня.

Аксана Новікава атрымала лісты падтрымкі зь Нідэрляндаў і Вялікай Брытаніі ад прадстаўнікоў праваабарончай арганізацыі “Міжнародная амністыя”. Гэтая ўплывовая арганізацыя накіравала звароты на імя Аляксандра Лукашэнкі з патрабаваньнем спыніць перасьлед гэтай жанчыны.

Сёньня Фрунзэнскі раённы суд Менска паведаміў Аксане Новікавай, што меру пакараньня ёй вызначыць гарадзкі суд.
XS
SM
MD
LG