Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цягам апошніх двух тыдняў Міністэрства інфармацыі прыпыніла 6 недзяржаўных выданьняў


Кіраўнік аддзелу рэгістрацыі й кантролю за выкананьнем заканадаўства Міністэрства інфармацыі Віктар Гурэцкі пацьвердзіў зьвесткі аб прыпыненьні тэрмінам на тры месяцы выданьняў "Время", "Предпринимательская газета”, выданьняў “Любой каприз” і “Куплю, продам, меняю”.

Спадар Гурэцкі патлумачыў гэтыя санкцыі жаданьнем "навесьці парадак" у сфэры друкаваных СМІ.

Такім чынам, за два апошнія тыдні жніўня Міністэрства інфармацыі прыпыніла 6 недзяржаўных выданьняў. Нагадаем, што 16 жніўня выйшаў загад аб прыпыненьні "Новой газеты Сморгони", а 27-га жніўня – аб прыпыненьні выхаду "Навінак".
XS
SM
MD
LG