Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Латвіі працягваюцца пратэсты супроць рэформы адукацыі


РЫГА. У Латвіі каля дзесяці падлеткаў правялі сёньня чарговую акцыю пратэсту супроць рэформы адукацыі – каля міністэрства адукацыі адбываліся шаманскія танцы “дзеля выгнаньня злых духоў”. Новая рэформа прадугледжвае ад 1 верасьня абавязковае выкладаньне 60 працэнтаў прадзьметаў у старэйшых клясах расейскамоўных школаў на латыскай мове. Тым часам суд спыніў справы восьмі затрыманых пікетоўшчыкаў учора, якія прыкавалі сябе да будынку Кабінэта міністраў. Каля 100 настаўнікаў з 50 школаў нацыянальных меншасьцяў падпісалі зварот да Рыскай думы з прозьбай не даваць дазволу на акцыі, якія адбываюцца у часе урокаў з удзелам дзяцей.
XS
SM
MD
LG