Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Першы Балтыйскі канал прапаноўваеццца забараніць у Літве


ВІЛЬНЯ. Міністар замежных справаў Літвы Антанас Валёніс скрытыкаваў праграму “Таямніцы стагодзьдзя. Прысуд для Эўропы”, якую рэтрансляваў 31 жніўня кабельная тэлевізія Першы Балтыйскі канал. Валёніс рэкамэндаваў кіраўніцтву нацыянальнага тэле-радыё камітэту прыняць рашэньне “пра мэтазгоднасьць далейшай рэтрансляцыі праграмаў тэлеканалаў, якія кантралююцца уладамі суседніх краінаў і з’яўляюцца прыладай прапаганды супроць Літвы”. У заяве МЗС Літвы гаворыцца, што у перадачы сфальсіфікаваная “гістарычная праўда пра пакт Молатава-Рыбентропа і яго наступстваў” і “апраўдваецца акупацыя Літвы, падаюцца сумлеўнымі асновы сувэрэнітэту, незалежнасьці і тэрытарыяльнай цельнасьці Літоўскай Рэспублікі”. Тэле-радыё камісія Літвы распачала расьследваньне, ці парушыў Першы Балтыйскі тэлеканал Канстытуцыю і іншыя законы Літвы.
XS
SM
MD
LG