Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У школе у Беслане засталіся дзеці у закладніках


БЕСЛАН (Паўночная Асэтыя). Каля будынку школы у Паўночнай Асэтыі працягваюцца баі за вызваленьне захопнікаў. У будынку школы чутныя моцныя выбухі. Агенцтва Інтэрфакс паведамляе, што у школе хаваюцца трое захопнікаў, у тым ліку і кіраўнік групоўкі. Яны утрымліваюць частку дзяцей у закладніках. Будынак школы з закладнікамі 1 верасьня захапілі каля 20 узброенных чалавек. Паводле агенцтва Інтэрфакс, закладнікоў было як найменей 1200 чалавек. Захопнікі патрабавалі незалежнасьці Чачэніі. Дакладная колькасьць ахвяраў невядомая. Як найменей 150 чалавек загінулі у захопленай школе. Болей за 400 параненых дастаўленыя у шпіталі, 219 зь іх -- дзеці. Болей за 100 целаў забітых закладнікаў знойдзеныя у спартовым залі школы. Зьвесткі афіцыйна пацьверджаныя. Карэспандэнт радыё Свабода Тацяна Собаль, якая знаходзіцца у Беслане каля школы, паведаміла:“Захоп пачаўся пасьля таго, як супрацоўнікі Міністэрства па надзвычайных сытуацыях атрымалі дазвол вынесьці трупы забітых закладнікаў з тэрыторыі школы. Пасьля гэтага пачалася інтэнсыўная страляніна. Спачатку два выбухі, пасьля – перастрэлка.” Прыкладна а першай гадзіне дня супрацоўнікам МЧС ваяўнікі дазволілі забраць целы загіблых. Калі яны увайшлі на тэрыторыю школы, пачуліся некалькі моцных выбухаў, часткова абваліўся дах. З будынку пачалі выбягаць закладнікі – дзеці, многія бяз вопраткі, і дарослые, пачалася перастрэлка. У паветра над школай у момант штурму узьняліся чатыры баявых гэлікоптары. Паводле сілаў бясьпекі, штурм будынку школы не плянаваўся. Прадстаўнік Міністэрства унутраных справаў Паўночнай Асэтыі паведаміў, што дзьве жанчыны з групы ваяўнікоў зьбеглі. Агенцтва Інтэрфакс паведамляе, што 20 захопнікаў забітыя, у іх ліку 10 арабаў. Прэзыдэнт Расеі Уладзімер Пуцін выступіў са зваротам да нацыі.
XS
SM
MD
LG