Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пажар нафтаправоду у Іраку


БАГДАД. На поўначы Іраку працягваецца пажар нафтаправоду, па якім нафта перадаецца з Кіркука на завод дзеля апрацоўкі. Дыверсія адбылася мінулае начы. Паводле уладаў, патушыць полымя можна будзе не раней чым, праз два дні. Толькі на мінулым тыдні была адноўленая падача нафты з паўночных радовішчаў, спыненую у траўні. Шматразовыя дывэрсіі на нафтаправодах спрычыніліся да стратаў болей за мільярд даляраў, якія былі б заробленыя на продажы нафты.
XS
SM
MD
LG