Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі дзяцей таксама бралі ў закладнікі


Юры Дракахруст, Прага У найноўшай гісторыі Беларусі таксама быў адзін выпадак захопу дзяцей у закладнікі.

11 чэрвеня 1996 году былы кіроўца спэцыялізаванай службы Аляксандар Зюлькоў захапіў у менскім дзіцячым садку 15 дзяцей. Ён меў пры сабе выбуховае прыстасаваньне, разьмешчанае ў куфары.

Зюлькоў выстаўляў патрабаваньне, якое тычылася ягонай позвы аб абароне гонару і годнасьці да псыханэўралягічнага шпіталю “Навінкі”. Захопнік аспрэчваў дыягназ “хранічны алкагалізм з дэградацыяй асобы”.

Зь ім пэўны час вялі перамовы, у тым ліку і тагачасны намесьнік міністра ўнутраных справаў. У выніку спэцапэрацыі Аляксандар Зюлькоў быў забіты.

Паводле ацэнак экспэртаў самаробнае выбуховае прыстасаваньне, якое ён меў з сабой, было сапраўды небясьпечным, акрамя бомбы ў куфары былі мэталічныя шарыкі, якія маглі ў выпадку выбуху спрацаваць як карцеч.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG