Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Лівія выплаціць кампэнсацыю за тэракт


ТРЫПАЛІ. Лівія сёньня падпісала пагадненьне пра выплату 35 мільёнаў даляраў кампэнсацыі грамадзянам Нямеччыны, якія пацярпелі у выніку выбуху у бэрлінскім начным клюбе у 1986 годзе. Гэты дыскаклюб у Заходнім Бэрліне быў папулярны у вайскоўцаў ЗША. Суд у Бэрліне прызнаў трох былых супрацоўнікоў амбасады Лівіі вінаватымі у арганізацыі тэрарыстычнага нападу, у выніку якога загінулі трое і былі параненыя болей за 200 чалавек.
XS
SM
MD
LG