Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Штурм школы у Беслане


БЕСЛАН (Паўночная Асэтыя). Трохдзённы крызыс у сытуацыі з захопленымі закладнікамі у школе у Беслане скончыўся штурмам школы расейскімі войскамі спэцназу. Паводле розных крыніцаў, колькасьць закладнікаў ад 500 да 1000 чалавек, будынак школы з закладнікамі 1 верасьня захапілі каля 20 узброенных чалавек. Яны патрабавалі незалежнасьць Чачэніі. Болей за 400 параненых дастаўленыя у шпіталі, як найменей 200 зь іх -- дзеці. аней карэспандэнт радыё Свабода са спасылкай на крыніцы у апэратыўным штабе паведаміла, што загінулі каля 150 дзяцей. Афіцыйнага пацьверджаньня пакуль няма. Болей за 100 целаў забітых закладнікаў знойдзеныя у спартовым залі школы. Зьвесткі афіцыйна пацьверджаныя. Карэспандэнт радыё Свабода Тацяна Собаль, якая знаходзіцца у Беслане каля школы, перадае:“Захоп пачаўся пасьля таго, як супрацоўнікі Міністэрства па надзвычайных сытуацыях атрымалі дазвол вынесьці трупы забітых закладнікаў з тэрыторыі школы. Пасьля гэтага пачалася інтэнсыўная страляніна. Спачатку два выбухі, пасьля – перастрэлка.” Прыкладна а першай гадзіне дня супрацоўнікам МЧС ваяўнікі дазволілі забраць целы загіблых. Калі яны увайшлі на тэрыторыю школы, пачуліся некалькі моцных выбухаў, часткова абваліўся дах. З будынку пачалі выбягаць закладнікі -- дзеці і дарослые, пачалася перастрэлка. Вакол школы працягваецца перастрэлка, чутныя выбухі. Паводле сьведкаў, тэрыторыя вакол школы замінаваная ваяўнікамі. Паводле апэрытаўнага штабу, будынак школы амаль цалкам кантралюецца спэцназам. Прадстаўнік Міністэрства унутраных справаў Паўночнай Асэтыі паведаміў, што дзьве жанчыны з групы ваяўнікоў зьбеглі. Агенцтва Інтэрфакс паведамляе, што 13 ваяўнікоў зьбеглі.
XS
SM
MD
LG