Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Беслан: адна з вызваленых жанчынаў вярнулася ў школу


БЕСЛАН. Другі дзень узброенная групоўка утрымлівае каля 350 закладнікаў, у тым ліку дзяцей, у школе у горадзе Беслан у Паўночнай Асэтыі. Розныя крыніцы падаюць пра розную колькасьць пацярпелых. Паведамляецца пра два выбухі каля школы, прычына якіх пакуль невядомая. Як паведаміў дарадца асэтынскага ўраду, праз пасярэдніцтва былога прэзыдэнта Інгушэтыі Руслана Аушэва, вызваленыя 26 жанчынаў і дзяцей, але адна жанчына вярнулася назад у школу, бо там засталося яе другое дзіця. Па-ранейшаму дакладна невядома, кім з’яўляюцца захопнікі і чаму яны захапілі школу, хаця сёньня прадстаўнік ФСБ Паўночнай Асэтыі заявіў, што сярод іх чачэнцы, інгушы і прадстаўнікі некаторых рэгіёнаў Расеі.
XS
SM
MD
LG