Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Наш калега Андрэй Бабіцкі расказвае, як яго затрымалі на шляху ў Беслан


МАСКВА. У Маскоўскім аэрапорце быў затрыманы наш калега, карэспандэнт Радыё Свабода Андрэй Бабіцкі, які накіроўваўся на Паўночны Каўказ. Гаворыць спадар Бабіцкі. (Бабіцкі) “Я плянаваў выляцець з Масквы ў Мінэральныя Воды а 8-й 30. Аднак на лётнішчы мяне зьнялі з рэйсу, сказаўшы, што службовы сабака нібыта выкрыў у маім багажы выбухоўку. Каля 10-й, калі я выйшаў з пакою, дзе быў вобыск, да мяне падышлі два маладых чалавекі ды запатрабавалі, каб я купіў ім піва. Я адмовіўся, пачалася сварка і нас затрымала міліцыя. Мяне вазілі на экспэртызу, каб спраўдзіць ці няма ў маёй крыві алькаголю. Па дарозе гэтыя хлопцы прызналіся, што ўцягнуць мяне ў спрэчку іх папрасіў начальнік аховы лётнішча “Унукава”. Яны там абодва працуюць”
XS
SM
MD
LG