Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністэрства юстыцыі чарговы раз адмовіла ў рэгістрацыі Партыі свабоды й прагрэсу


Міністэрства юстыцыі другі раз адмовіла ў рэгістрацыі Партыі свабоды й прагрэсу. Старшыня партыі, дэпутат палаты прадстаўнікоў Уладзімер Навасяд паведаміў, што сваё рашэньне мінюст матываваў “парушэньнем парадку стварэньня партыі”. Спадар Навасяд падкрэсьліў, што пасьля мінулай адмовы ў міністэрства былі прадстаўленыя ўсе дадатковыя дакумэнты. Гэтым разам прычынай адмовы была названая несапраўднасьць подпісаў. Паводле Ўладзімера Навасяда з заключэньня міністэрства юстыцыі вынікае, што ўсе 1000 подпісаў былі правераныя інстытутам крыміналёгіі, крыміналістыкі й судовай экспэртызы.
XS
SM
MD
LG