Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Камісар Эўразьвязу Гюнтэр Фэрхойгэн у Літве


ВІЛЬНЯ. Сёньня камісар Эўракамісіі па пытаньнях пашырэньня Эўразьвязу Гюнтэр Фэрхойгэн у сталіцы Літвы сустракаўся з прэзыдэнтам Літвы Валдасам Адамкусам і прэм’ер-міністрам Альгірдасам Бразаускасам. Камісар Эўразьвязу назваў Літву прыкладам для усіх іншых новых краінаў Эўразьвязу, бо Літва выканала усе свае абавязацельствы, хаця перамовы аб далучэньні пачала пазьней некатарох краінаў. Фэрхойгэн выказаўся за пашырэньне дачыненьняў Літвы з Беларусьсю, Расеяй, Украінай. Ён сказаў, што трэба “ня ўскладняць дачыненьні з усходнямі суседзямі”, але “будаваць масты ўзаемаразуменьня паміж Усходам і Эўразьвязам”. Гюнтар Фэрхойгэн стаў сёньня ганаровым доктарам навук Літоўскага унівэрсытэта права. Званьне нададзенае на знак удзячнасьці за унёсак камісара Эўракамісіі у справу далучэньня Літвы да Эўразьвязу.
XS
SM
MD
LG