Лінкі ўнівэрсальнага доступу

З новага году для паездак ува Ўкраіну будзе патрэбны штамп дазволу ў пашпарце


Юры Сьвірко, Менск

Да заканчэньня рэжыму паездак па ўнутраных пашпартах паміж Беларусьсю ды Ўкраінай засталося чатыры месяцы.

Пасьля кансультацыяў, якія прайшлі ў чацьвер у Менску, першы намесьнік міністра замежных справаў Украіны Ўладзімер Ельчанка сказаў Радыё Свабода:

(Ельчанка: ) “Вы ведаеце, што з Расеяй мы пераходзім з 1 студзеня наступнага году на паездкі па замежных пашпартах, і хочаш ня хочаш, гэтае пытаньне паўстане й зь Беларусьсю, улічваючы яшчэ й саюзную дзяржаву. Мы хочам зафіксаваць, каб паездкі па замежных пашпартах былі таксама сынхронна ўведзеныя для Беларусі, але з пэўнымі выняткамі для жыхароў памежных раёнаў ды асоб, якія ня маюць такіх пашпартоў”.

Грамадзянам Украіны спатрэбяцца замежныя пашпарты (яны маюць асобныя ўнутраныя). Беларускім грамадзянам давядзецца стаяць у чэргах у АВІРах ды плаціць каля 10 даляраў за год дзеяньня штампу, які паводле рашэньня Канстытуцыйнага суду мусяць скасаваць не пазьней 31 сьнежня 2005 году.
XS
SM
MD
LG