Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Журналісты спыненыя на шляху у Беслан


МАСКВА. У Маскоўскім аэрапорце быў затраманы карэспандэнт Радыё Свабода Андрэй Бабіцкі, які накіроўваўся на Паўночны Каўказ. Спачатку яго бяспадстаўна абвінавацілі у спробе правезьці выбухоўку, пасьля затрымалі нападам хуліганаў. Супрацоўніца “Новай газеты” Анна Паліткоўская сёньня раніцай была прывезеная у рэанімацыю з дыягназам атручаньне невядомымі таксінамі. Яна была зьнятая з самалёта у Растове, калі накіроўвалася у Беслан. Журналістка страціла прытомнасьць у самалёйе пасьля таго, як выпіла прынесеную сьцюардэсай гарбату. Цяпер стан Анны Паліткоўскай дактары вызначаюць як “стабільна-цяжкі”.
XS
SM
MD
LG