Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Чаму дэмакратычныя краіны не прымусяць расейскія ўлады да перамоваў з законным прэзыдэнтам Ічкерыі Асланам Масхадавым?”


RFE/RL Водгукі слухачоў – 2 верасьня. Кожны дзень з 21:00 вечара да 09:00 раніцы вы можаце затэлефанаваць на менскі нумар 229-22-71 і пакінуць свой водгук на нашым аўтаадказьніку.

(Саскевіч Мікола: ) “Шаноўнае панства Радыё Свабоды! Адкажыце мне, калі ласка, чаму лідэры дэмакратычных разьвітых краінаў не прымусяць расейскія ўлады сустрэцца за сталом перамоваў з законным прэзыдэнтам Ічкерыі Асланам Масхадавым пакуль ня позна? Масхадаў жа не зьвязаны з тэрарыстамі. Што яму яшчэ застаецца рабіць? Ён мужна абараняе сваю краіну ад акупацыйных разбуральных войскаў Расеі. Масхадаў жа заклікае Крэмль да мірных перамоваў. Толькі ж сумесна можна спыніць тэрор! І, канечне, лідэры дэмакратычных разьвітых краінаў павінны прымусіць Крэмль спыніць падтрымліваць і фінансаваць дыктатарскі камуністычна-фашысцкі рэжым у Беларусі, спыніць зьдзекі з нашага народу; павінны прымусіць Крэмль спыніць зьдзекі з грузінскага і ўкраінскага народу. Нашыя краіны хочуць жыць незалежна, з усімі ў згодзе, і імкнуцца ў NATO і Эўропу. Чаму расейскія палітыкі ня могуць гэтага зразумець? Іх візантыйская палітыка загубіла столькі людзей і народаў, што становіцца жахліва! Узгадайце толькі наш ліцьвінскі народ, які яны выразалі, амаль што кожнага другога ліцьвіна, і спалілі ўсе нашыя гарады, а потым навязалі нам сваю назву нацыянальнасьці беларус і сілком навязалі нам сваю канфэсію рэлігійную. І да цяперашняга часу не папрасілі ў нас прабачэньня ні расейская ўлада, ні патрыярх Расеі. Чаму Расея ня хоча стаць эўрапейскай дэмакратычнай краінай? Я вось не магу зразумець, чаму? Дзякуй за ўвагу”.

(Сяргей: ) “Прывітаньне, Свабода! Слухаю вас даўно. Але я тэлефаную наконт вашага сайту ў інтэрнэце. У архіве я захацеў знайсьці адну зь перадач “Жывіце доўга. Новае ў сучаснай мэдыцыне”, але ня здолеў гэтага зрабіць. Чаму? Патрэбна прасядзець за кампутарам вельмі шмат часу, каб знайсьці што-небудзь, бо няма тарыфікацыі па рубрыках. Калі ласка, зрабіце такі сайт, каб можна было б глядзець матэрыялы па рубрыках”.

(Спадарыня: ) “Дзень добры, шаноўная Свабода! Я вельмі рада, што нашыя дэпутаты-дэмакраты праходзяць. Гэта будзе для ўсіх нас добра, для ўсіх людзей. І яшчэ хачу сказаць, што ўжо як 8 дзён я вас, шаноўная Свабода, не магу паслухаць. Не магу зразумець, у чым прычына. Можа нешта з прымачом маім? Але амаль што ня чую вас, толькі шум і трэск. Думаю, другі прымач купіць, але ж у нас няма, а каб паехаць за мяжу, трэба мець шмат грошай. І вось я смуткую, што будзе далей – ня ведаю. Дзякую вам за ўвагу”.

(Спадар: ) “Можна зразумець і нават захапляцца гераізмам японскіх салдат, якія цаной свайго жыцьця прычынялі страту варожай арміі. Але зразумець так званых ісламскіх тэрарыстаў, якія да дзікіх выбрыкаў далучаюць імя свайго Алаха, немагчыма! Ня маючы ні розуму, ні адвагі гэтыя баязьлівыя шакалы, называючы сябе шахідамі, пасягаюць на жыцьцё ні ў чым не павінных людзей і асабліва дзяцей. Кадры гібелі мірных жыхароў Ізраіля кажуць пра тое, што ў гэтай краіне кіраўнік краіны – тэрарыст, і ён усё падтрымлівае тэрарыстаў, надзявае на нягоднікаў паясы шахідаў. Ёсьць адна мэтодыка барацьбы з тэрарызмам – гэта фізычнае зьнішчэньне ўсіх найбліжэйшых сваякоў тэрарыстаў, каб кожны баязьлівы шакал ведаў, што ўвесь род гэтых нелюдзяў будзе зьнішчаны”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG