Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Берасьці адкрыўся новы будынак генконсульства Польшчы


Падрыхтаваў Севярын Квяткоўскі, Менск Чыноўнікі Міністэрства адукацыі ня могуць даць лічбаў пра падзел вучняў і школаў па моўнай прыкмеце. Візыты берасьцейцаў у консульства Польшчы сталіся больш камфортнымі. У Слоніме пахаваньне чалавека ператварылася ў зьдзек са сваякоў. Вось некаторыя тэмы сёньняшніх незалежных газэт.

Сьвежы нумар газэты “Наша Ніва” зьявіцца ў менскіх шапіках па абедзе. Газэта віншуе чытачоў з надыходам Дня беларускай вайсковай славы: 8 верасьня спаўняецца 490 гадоў з дня бітвы пад Воршай. У сьвежым нумары першай беларускай газэты – фрагмэнты прамовы прэзыдэнта Ўкраіны Леаніда Кучмы на Дзень незалежнасьці Ўкраіны, а таксама расповед пра адкрыцьцё новага музычнага сэзону, які рок-гурт “NRM” распачаў канцэртам у сталічным клюбе “Рэактар”. Традыцыйна “Наша Ніва” друкуе навіны з усіх бакоў краіны, лісты чытачоў і прафэсійныя артыкулы аглядальнікаў, якія прысьвечаныя падзеям у Расеі, моўнай сытуацыі ў беларускай адукацыі, падсумаваньню вынікаў Алімпійскіх гульняў ды іншаму.

Сёньняшняя “Газэта Слонімская” публікуе матэрыял, які можа шакаваць. “Не памірайце, людзі, у выходныя дні!” назвала Яніна Мельнікава свой артыкул, дзе распавядаецца пра пакуты сваякоў, у якіх родныя памёрлі ўлетку. У Слонімскім моргу няма халадзільных камэраў, а ў нядзелю не бывае патолягаанатама, які адзіны на ўвесь раён. І калі спэцыяліст у адпачынку, трэба чакаць візыту іншага – з суседняга раёну. Чакаць даводзіцца тры-чатыры дні. Тут можна паставіць трохкроп’е, бо кожны дарослы чалавек можа ўявіць, з чым сутыкаюцца сваякі нябожчыка, асабліва ў сьпёку. Яніна Мельнікава завяршае свой матэрыял словамі: “Тым часам на сьцяне слонімскага моргу выкладзеныя мудрыя словы: “Мёртвыя вучаць жывых”. Чаму? Няўжо чалавечнасьці?”

Сьвежы нумар газэты “Брестский Курьер” вялікую ўвагу надае сваёй зямлячцы, алімпійскай чэмпіёнцы Юліі Несьцярэнцы, якая рыхтуецца выпісацца са шпіталю. “Яна – сэнсацыя нашая, берасьцейская, усё, што зьвязана зь ёй ёсьць сэнсацыяй”, тлумачыць намесьнік галоўнага рэдактара “Брестского Курьера” Дзьмітры Паталятаў.

(Паталятаў: ) “Адкрыўся ў нас новы будынак генконсульства Рэспублікі Польшчы. Застары будынак быў, новы будынак – новыя магчымасьці. Лягчэй людзей там прымаць. Да нас жа Лукашэнка прыяжджаў. Я б не сказаў, што гэта цэнтральная тэма. Але, зразумела, што напісалі пра гэта”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG