Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Бэслане вядуцца перамовы з захопнікамі закладнікаў


МАСКВА. У асэтынскім горадзе Бэслан у Паўночнай Асэтыі вядуцца перамовы з захопнікамі, якія утрымліваюць закладнікаў у сярэдняй школе. Сярод закладнікаў – болей за 130 дзяцей, а таксама настаўнікі і бацькі, дакладная колькасьць якіх невядомая. Прынамсі два чалавекі – міліцыянт і чачэнскі ваяўнік – загінулі ў часе захопу школы. У групе захопнікаў – прыкладна 20 чалавек, на некаторых – пасы сьмяротнікаў з выбухоўкай. Захопнікі патрабуюць вызваліць чачэнскіх ваяўнікоў, затрыманых ў Інгушэтыі сёлета у чэрвені.

Два дні таму ў Маскве ў выніку бомбавага замаху жанчыны-самагубцы - як мяркуецца чачэнскай “чорнай удавы” - загінулі прынамсі 11 чалавек і параненыя болей за 50. А ў мінулым тыдні, у выніку амаль адначасовых выбухаў у двух расейскіх самалётах загінулі 90 чалавек.
XS
SM
MD
LG