Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Працягваюцца спробы вызваліць двух францускіх журналістаў


ДАХА. Міжнародная супольнасьць ня спыняе спробаў вызваліць двух захопленых францускіх журналістаў, Жоржа Мальбруно і Хрысьціяна Чэсно. Захопнікі – групоўка Ісьлямская армія Іраку – патрабуюць ад Францыі адмены забароны мусульманскіх хустак у навучальных установах. Папа Ян Павал Другі заклікаў захопнікаў вызваліць журналістаў. Прэсавы прадстаўнік з Рады Францыі па пытаньнях мусульманскай рэлігіі паведаміў, што будзе накіраваная дэлегацыя у Багдад дзеля вызваленьня францускіх журналістаў. Міністар замежных справаў Францыі Мішэль Барн’е знаходзіцца цяпер у Катары з місіяй дзеля вызваленьня журналістаў.
XS
SM
MD
LG