Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Ізраіль пачынае будаўнічыя працы у паўдзённым сэктары абарончае сьцяны


ЕРУСАЛІМ. Ізраіль пачынае будаўнічыя працы у паўдзённым сэктары абарончае сьцяны на Заходнім Беразе. Прэсавы прадстаўнік прэм’ер-міністра Ізраілю Арыэля Шарона паведаміў, што ізраільскі урад будзе цяпер як найхутчэй дабудоўваць абарончую сьцяну. Паведамленьне пра гэта з’явілася пасьля падвойнага выбуху у аўтобусе у горадзе Беэршэва учора, у выніку якога загінулі як найменей 18 чалавек. Узброенная групоўка Хамас узяла на сябе адказнасьць за выбух.
XS
SM
MD
LG